Без лішняга шматслоўя

Без лішняга шматслоўя
Лідскі пісьменнік Уладзімір Васько піша на прафесійным узроўні. Я пераканаўся ў гэтым, чытаючы яго аповесць “Горад пад вадой” і апавяданні ў кнізе “Салаўіная радасць”. Думка развіваецца натуральна, факты перадаюцца паслядоўна, прысутнічае пластыка перахода ад аднаго абзаца да другога. Сказы ўмеранныя. Вобразы вымаляваны так, што я і зараз іх бачу перад вачыма.

Да ідэі пабудовы падводнага шклянога горада адразу ж адмоўна аднёсся дырэктар шклозавода “Камчацкі” Міхалап. Аднак гэта не спыніла галоўнага інжынера гэтага прадпрыемства Мікалая Казака на шляху да ажыццяўлення задуманага. Ён пачынае кантактаваць з дырэктарам сударамонтнага завода Ваяхіным, дырэктарам будаўніча-мантажнай фірмы “Гмах” Блахіным. Падтрымаў Казака і мэр горада Светламорска Стукалаў. Аднак губернатар Камчаткі Краснапёркін не даў згоды. Такім чынам Казак наткнуўся на два адмоўныя адносіны да сваёй ідэі. І ўсё ж ён не спыняецца, дзейнічае  далей.

Пры чытанні аповесці Уладзіміра Гаўрылавіча Васько я ўвесь час хваляваўся, усё думаў, што будзе з галоўным героем аповесці Мікалаем Казаком, як далей будуць развівацца падзеі. І толькі ў канцы твора з палёгкай уздыхнуў. Казак аказаўся мужным і напорыстым чалавекам і задуманае ўвасобіў у жыццё.

У аповесці выразна ачэрчаны характары людзей. Яны запамінаюцца. Асабліва мне спадабаліся прыхільнікі будаўніцтва падводнага шклянога горада Матэйка, Ваяхін, Блахін, Стукалаў, Звераў.

Канешне, аповесць “Горад пад вадой” фантастычная, але калі яе чытаеш, здаецца, што падаюцца рэальныя падзеі.

Мова твора каларытная, сакавітая. Чытаецца аповесць лёгка. Наогул на ўсіх творах Уладзіміра Васько неяк адпачываеш. Няма блытаніны думкаў, непатрэбнага шматслоўя, працяглага апісання прыроды. Аўтар умее асобнымі штрыхамі, дэталямі намаляваць карціну.

Уладзімір Самсонаў,

былы загадчык аддзела

культуры Лідскага райвыканкама.

Наверх

Logo PV

 © 2009-2022 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.