Кніга спадабалася

Кніга спадабалася
Мы, былыя маракі, набылі ў Уладзіміра Гаўрылавіча Васько, лідскага пісьменніка, восем кніг, і зараз пры сустрэчах абменьваемся думкамі. Размова ідзе пра кнігу “Салаўіная радасць”, у якую ўключана аповесць “Горад пад вадой”, а таксама сямнаццаць апавяданняў, вершы, байкі.

У апавяданні “Штраф за фантазію” аўтар нават і прозвішча майго не змяніў. З майго дазволу, канешне.

Увогуле мяне цікавяць кнігі пра мора, бо я служыў падводнікам у Паўночным флоце. Аповесць жа “Горад пад вадой” якраз апавядае пра будаўніцтва шклянога горада  на дне Ціхага акіяна. Таму я чытаў яе з захапленнем. Мне падабаецца, як яе галоўны герой, лідчанін Мікалай Казак пераадольвае ўсе супрацьдзеянні, каб не дазволіць яму пабудаваць такі горад. І ўсё ж Казак пры падтрымцы міністра прамысловасці Расіі Зверава дамагаецца свайго – горад узводзіцца.

Аповесць, як і ў цэлым уся кніга, чытаецца лёгка. Яна выхоўвае ў падрастаючым пакаленні настойлівасць, упартасць пры дасягненні пастаўленай мэты.

Аляксей Якімчык,

егер, жыхар г. Ліды.

Другие материалы в этой категории: « Идея подана «Если любишь, вези безопасно!» »
Наверх

Logo PV

 © 2009-2022 Принеманские вести. Все права защищены. 
Полное или частичное использование материалов газеты и сайта допускается только с разрешения редакции.

Яндекс.Метрика

Принеманские вести. 2019

Войти на сайт через социальные сети.