Падводны горад выратаваў
- Автор Елена
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Общество
- Прочитано 354 раз
- Печать
- Эл. почта

Васько, У.Г. Салаўіная радасць: проза, вершы, байкі / Уладзімір Васько. – Ліда: Лідская друкарня, 2024. – 262 с.
У новай кнізе Уладзіміра Васько “Салаўіная радасць” змешчаны празаічныя і паэтычныя творы. Фантастычная аповесць “Горад пад вадой” раскрывае цягу аўтара да незвычайнага, а апавяданне “На небязлюдным востраве” – да падарожжаў і прыгод. Апавяданні адлюстроўваюць назіранні пісьменніка за жыццём сучасных гараджан, сялян, простых людзей. З сапраўдным майстэрствам аўтар разважае аб узаемаадносінах паміж людзьмі, іх лёсамі, прычынамі і вынікамі іх учынкаў.
Герой аповесці “Горад пад вадой” на Камчатцы будуе населены пункт у водах Ціхага акіяна. У творы пануе аздобленая фантастыкай атмасфера савецкай рэчаіснасці, хоць дзеянне і адбываецца ў нашы дні. Шмат цяжкасцей і турбот выпала на долю інжынера Мікаля Казака, каб пастроіць гэту неверагодную пабудову. Ва ўзведзенным горадзе ўдала схаваліся людзі, калі на зямлю падаў астэроід: шмат хто паспеў выратавацца, таму што разбуральная хваля не дасягнула водных глыбінь. Пасля працяглага жыцця ў далечыні ад роднай Беларусі шэраг герояў збіраюцца пераязжаць у Ліду. Дарэчы гэта апавяданне было надрукавана ў чацвёртым нумары літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “Полымя”.
У вершах Уладзімір Васько выказвае думкі пра сваё ўласнае жыццё, жыццё ў краіне і свеце, апісвае прыгажосць прыроды, жаночую прыгажосць, прыгажосць душы чалавека.
У зборніку таксама змешчаны байкі, у якіх у алегарычнай форме высмейваюцца розныя чалавечыя заганы.
Галіна Курбыка,
бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы
Последнее от Елена
- В 2025 году в Лидском районе произошло 6 «печных» пожаров
- С 3 по 7 октября ГАИ проводит акцию «Световозвращатель спасает жизнь!»
- Сотрудники Лидской ГАИ проводят встречи с сельскими жителями: для чего?
- С 6 по 10 октября в Лидском районе пройдет масштабное мероприятие «Арсенал»
- Клининговая революция от «3 Енота»: чистота без компромиссов