Фантастыка на ўзроўні рэальнасці
- Автор Елена
- размер шрифта уменьшить размер шрифта увеличить размер шрифта
- Опубликовано в Общество
- Прочитано 254 раз
- Печать
- Эл. почта

Не так успрымаецца кніга лідскага пісьменіка Уладзіміра Васько “Салаўіная радасць”.
Кампазіцыя аповесці “Горад пад вадой” кампактная. Твор не разбухшы, не цяжкі, як бетонны раствор. Аўтар піша сціснута лаканічна. Сапраўды, у ёй словам цесна, а думкам прасторна. Аповесць, як і ўсе сямнацць апавяданняў будзіць фантазію, уяўленне, ўздымае настрой. Проста хочацца патэлефанаваць Уладзіміру Гаўрылавічу Васько і падзякаваць яго за такі твор, які прынёс маральнае задавальненне. Апавяданні займальна напісаны, зацягваюць у свой вадаварот, ад іх немагчыма адарвацца. І яшчэ адно: пры чытанні твораў Уладзіміра Васько неяк лёгка і светла становіцца на душы. Недарэмна лідская паэтка Ірына Сліўко сказала мне: “Калі ў мяне сумбур на душы, нічога не хочацца рабіць, усё падае з рук, я бяру любую кнігу Уладзіміра Гаўрылавіча, чытаю – і адпускае, становіцца лёгка.
Сапраўды, у аповесці “Горад пад вадой” і іншых апавяданнях, змешчаных у кнізе “Салаўіная радасць” закладзены нейкі дзеючы душэўны зарад.
Сюжэт аповесці развіваецца дынамічна. Галоўны інжынер шклозавода “Камчацкі” Мікалай Казак, беларус, нядзельнай раніцай прагульваецца па беразе Ціхага акіяна і раптам яму прыходзіць у галаву думка: пабудаваць пад вадой шкляны горад. Матэрыяльная база для гэтага ёсць на іх прадпрыемстве. Ён абдумвае ўсе дэталі забудовы: мантаж кватэр на палубе карабля, апусканне іх на дно акіяна з дапамогай крана, падвод па трубах свежага паветра з ляснога масіву, падвод газу, пракладку вуліц, уваход у горад і гэтак далей.
Для ўпэўненасці у сваіх разважаннях Казак выклікае па мабільніку на бераг акіяна галоўнага архітэктара горада Светламорска, таксама беларуса, земляка, Матэйку.
Але вось на першых кроках да здзяйснення задуманага — супраціўленне дырэктара шклозавода Міхалапа: “Казак сеў на крэсла, прыстаўленае да прадаўгаватага століка і адразу пачаў:
- Ігар Сяргеевіч, прыйшла такая ідэя ў галаву: пабудаваць у акіяне пад вадой шкляны горад.
- Перастань мучыцца дурасцю, – адказаў Міхалап. – Мала табе сваёй работы? Маеш карыта пад носам і еш з яго.
- Калі б усе елі з аднаго карыта, то не было б у нас ні Калумбаў, ні Паўзуновых, ні Цыялкоўскіх. Да гэтай пары цягалі б тачкі па гразі. Трэба ж нейкія закіды рабіць і ў бок ад звыклага. Пагоня за навізною – вось на што павінен настройваць сябе чалавек з маладых гадоў. –“Гэты ад свайго не адступіцца, – узважыў Міхалап. – Настырны хлапіна. І як мне астудзіць яго спрыт?”
- І што ты думаеш наша завадское шкло браць? – са злосцю прамовіў Міхалап.
- Анягож. Не ездзіць жа мне па яго за сотні кіламетраў.
- Не дам. Не атрымаецца. Дарэмныя твае намаганні.
- Ну гэта яшчэ паглядзім”
Галоўны герой аповесці Мікалай Казак і не збіраецца адступаць ад задуманнага. Ён ідзе да дырэктара суднарамонтнага завода Ваяхіна і дамаўляецца з ім аб выдзяленні карабля для мантажу кватэр на палубе. Ваяхін зразумеў парыванні Казака і адказаў: “Для мяне тут ніякай праблемы няма. У чарзе на рамонт стаіць нямала суднаў. Вось і буду выдзяляць любое з іх, якое будаўнікам спадабаецца. Кранам таксама могуць карыстацца нашым”. Абрадаваны такой пераканаўчай падтрымкай Ваяхіна, Казак сустракаецца з кіраўніком будаўніча-мантажнай фірмы “Гмах” Блахіным, які таксама станоўча ацаніў памкненні галоўнага інжынера шклозавода. “Ці па плячы вам такая новабудоўля? – запытаў Казак – Нам ўсё па плячы. Мы можам узводзіць дамы хоць са шкла, хоць з золата, хоць з цэглы, хоць з бетона, хоць на дне акіяна, хоць на сушы.” Блахіну быў патрэбны толькі афіцыйны праект кватэр, дамоў, усяго горада. Матэйка разам з праектным бюро начарцілі такі праект і аддалі Казаку.
Засталося толькі адно: узгадніць пытанне з мэрам Светламорска Стукалавым. І тут зноў асечка. Увогуле Стукалаў прыняў Казака дружалюбна і сказаў, што ён не супраць узвядзення такога горада, тым больш, што Светламорску ўжо няма куды расці.
Аднак, гэтая справа даволі сур’ёзная, і ён павінен яе ўзгадніць з губернатарам Камчаткі Краснапёркіным. Стукалаў прапанаваў Казаку сесць бліжэй і слухаць іх размову. Вось як пра гэта напісана ў аповесці:
Казак падсунуў сваё крэсла. На тым канцы провада раздаўся бас:
- Слухаю, Максім Георгіевіч
- Тут да мяне, – пачаў Стукалаў, – прыйшоў галоўны інжынер шклозавода з цікавай задумкай – пабудаваць пад вадой на дне акіяна шкляны горад. Ужо і праект ёсць. Просіць нашага дазволу і грашовай дапамогі.
- Ніякіх падводных гарадоў. Хочаце, каб прывялі да крушэння караблёў ці падводных лодак. Хочаце, каб прагрымелі на ўсю Расію. Тут у мяне абівае парогі яшчэ адзін дзівак. Дамагаецца, каб на сопцы пабудавалі дваццаціпавярховы дом і на даху яго ўсталявалі “чортава кола” – во, кажа, добра было б бачна ў далячыні акіяна і аглядаць камчацкі пейзаж. Што гэта? Кампачтка – паўвостраў дзівакоў, ці што? Не выдзяляй яму ні адной капекі і ўвогулле забарані будаўніцтва фантастычнага горада.
- Краснаперкін паклаў трубку.
- -Чуў? – звярнуўся Стукалаў да Казака
- Чуў… Што мне цяпер рабіць?
- Гэта вырашай сам.”
Казак піша пісьмо міністру прамысловасці Расіі Звераву, у якім абгрунтоўвае ўсе нюансы ў неабходнасці пабудовы падводнага горада. Звераў адчуў і зразумеў заклапочаннасць Казака, заняў яго пазіцыю, узгадніў пытанне з урадам і на самалёце прылятае ў Петрапаўласк-Камчацкі, а адтуль разам з Краснаперкіным прыбываюць у Светламорск. Тут у кабінеце Стукалава іх ужо чакаюць Казак, Матэйка, Ваяхін, Блахін, Міхалап ну і сам Стукалаў.
Звераў прамовіў “Рускія заўсёды былі першапраходцамі, яны праклалі паўночны марскі шлях, адкрылі Антарктыду і шэраг астравоў у Ціхім і Паўночна-Ледавітым акіянах, асвоілі Новую Зямлю, першымі пабывалі ў космасе. І тут мы таксама павінны быць першапраходцамі. Хвала Казаку, што ён выношвае ў сваёй галаве такую ідэю – будаўніцтва падводных гарадоў”. У душы Казака заспявалі салавейчыкі. Недарэмна, мабыць, Улдаздімір Васько назваў сваю кнігу “Салаўіная радасць”. Горад пачаў узводзіцца і за тры гады быў пабудаваны.
Такая ў агульных рысах сюжэтная лінія аповесці. Канешне, каб пранікнуцца яе духам, патрэбна прачытаць яе ўсю. Яна змешчана ў чацвертым нумары часопіса “Полымя” за 2024 год і ў кнізе “Салаўіная радасць”. І тое, і другое ёсць у бібліятэках нашага горада.
Галіна Курбыка,
бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы.
Васько, У.Г. Салаўіная радасць: проза, вершы, байкі / Уладзімір Васько. – Ліда: Лідская друкарня, 2024. – 262 с.
Последнее от Елена
- В 2025 году в Лидском районе произошло 6 «печных» пожаров
- С 3 по 7 октября ГАИ проводит акцию «Световозвращатель спасает жизнь!»
- Сотрудники Лидской ГАИ проводят встречи с сельскими жителями: для чего?
- С 6 по 10 октября в Лидском районе пройдет масштабное мероприятие «Арсенал»
- Клининговая революция от «3 Енота»: чистота без компромиссов